Праграмісту з «Пірса», якога затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг на тэрасе, далі 15 сутак

У Мінску суд вынес рашэнне па справе праграміста Іллі Квачэнкі — жыхара квартала «Пірс», што за горадам. Ілля адмаўляўся здымаць з тэрасы бел-чырвона-белы сцяг. 
Фота: TUT.BY

Фота: TUT.BY

Спачатку з двара эвакуявалі яго аўто, а калі Ілля на наступны дзень з'явіўся ў міліцыю, яго затрымалі. Сёння яго судзілі паводле артыкула 24.23 нядаўна абноўленага КаАП (былы 23.34) за незаконнае пікетаванне. TUT.BY пабываў на працэсе.

Раніцай у пятніцу да суда Мінскага раёна, што на вуліцы Маякоўскага ў Мінску, прыехалі блізкія, сябры, а таксама суседзі Іллі з квартала «Пірс».

Ілля Квачэнка паведаміў, што сцяг вісеў у яго на тэрасе са жніўня.

Суд вынес рашэнне — 15 сутак. Так вырашыў суддзя Антон Колабаў. Праграміста судзілі паводле артыкула 24.23 нядаўна абноўленага КаАП.


Нагадаем, падзеі вакол балкона са сцягам у «Пірсе» пачаліся ў аўторак, 2 сакавіка. Да дома пад'ехалі сілавікі, каб зняць сцяг з балкона Іллі Квачэнкі, а калі не здолелі гэта зрабіць — да дома пад'ехаў эвакуатар і забраў яго машыну, прыпаркаваную без парушэнняў.

На наступны дзень супрацьстаянне працягнулася. Раніцай у тамбуры кватэры, дзе жыве Ілля, адключылі святло, у дзверы да яго стукалі і прасілі выйсці ды праехаць у аддзяленне. Пазней да дома прыехала аўтавышка, а мужчына зняў сцяг. Яму пакінулі позву з патрабаваннем з'явіцца ў РУУС. Ён прыйшоў туды з адвакатам 4 сакавіка і быў затрыманы.

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: