«Праявім беларускую салідарнасць!»

У рэдакцыю звярнуўся наш чытач з Салігорску Валер Гарбацэвіч, які заклікаў неабыякавых людзей падтрымаць футбольны клуб "Крумкачы".


"Беларусы! Адзіны, сапраўдны, беларускі футбольны клуб “Крумкачы” трапіў у бяду — спратыўнае чынавенства не пускае каманду гуляць у футбол, бо ў яе “няма грошай”, — піша Валер Гарбацэвіч. — А ў каго ў Беларусі сёння “грошы ёсць”? Лічу, што беларусам трэба праявіць беларускую салідарнасць і дапамагчы адзінаму беларускаму клубу, які мае сапраўдную беларускую назву. Калі беларусы ахвяруюць Беларускаму клубу “Крумкачы” нават 1(!) рубель, то Беларускі футбол выжыве і стане сапраўды нацыянальнай гульнёй. Дасць Бог, “Крумкачы” узляцяць на высокі ўзровень, што пакліча заўзятараў на стадыёны".

​Разм з Валерам да салідарнсці заклікаюць таксама сябры Салігорскай суполкі ТБМ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: