Прайшла талака па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў

Баранавіцкія грамадскія актывісты 13 красавіка арганізавалі талаку па дабраўпарадкаванні мілавідскіх помнікаў, усталяваных у гонар паўстанцаў 1863 года.



Пашкоджаная пляцоўка ля камня-валуна


Раней тут адбылася аўтамабільная аварыя і актыўна вяліся лесанарыхтоўкі, таму тэрыторыя вакол помнікаў стала вельмі забруджанай.

— Найперш мы засыпалі яму і параўнялі пляцоўку каля камня-валуна з мемарыяльнай плітой у гонар касінераў Кастуся Каліноўскага і Аляксандра Лянкевіча. Затым мы прыбралі тэрыторыю ад рознага смецця і спадзяёмся яшчэ пасадзіць кветкі, як толькі прагрэецца мілавідская зямля, — адзначыў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: