«Прайшло два месяцы, як Рому забілі. Навінаў няма»

Сястра Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка напісала ў «Інстаграм», што Генпракуратура працягвае праверку абставінаў смерці Рамана Бандарэнкі, які быў забіты 12 лістапада.


У Генеральнай пракуратуры ёй адказалі, што пакуль падставаў для завядзення крымінальнай справы няма. Паводле іх слоў, над праверкай працуе шмат службоўцаў, яны апыталі сведкаў выкрадання і ўжо высветлілі пра Бандарэнку:

  • дзе ён вучыўся,
  • у які сад хадзіў,
  • якія адносіны ў яго былі з людзьмі,
  • ці бачыў яго нехта некалі пʼяным, буяным, незычлівым,
  • якія ў яго былі шкодныя звычкі,
  • які любімы алкагольны напой,
  • ці ведаюць сваякі паролі ад яго гаджэтаў і гэтак далей.

Але на запыты і хадайніцтвы «Генеральная пракуратура дала кучу адмоваў», бо няма крымінальнай справы, таму маці Бандарэнкі не прызналі пацярпелай, і ёй «нельга ні з чым азнаёміцца», перадае Радыё Свабода

«Няма ні дня, каб я не думала пра яго. Амаль кожнае сваё дзеянне суправаджаю думкамі пра Рому», — напісала Вольга Кучарэнка.

Увечары 12 студзеня сілавікі затрымалі людзей, якія выйшлі на акцыю памяці Рамана Бандарэнкі ў «двары пераменаў», дзе ён жыў.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: