Прайшло паўгода: КДБ прад’явіў абвінавачванне Віктару Бабарыка

Следчым упраўленнем КДБ завершанае папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да топ-менаджараў ААТ «Белгазпрамбанк».


«Арганізатару злачыннай дзейнасці, — напісана ў паведамленні на сайце КДБ, — былому старшыні праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Віктара Бабарыку прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмывання») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна».

Намеснікам старшыні праўлення банка Сяргею Шабану, Аляксандру Ільясюку, Кірылу Бадзею, Дзмітрыю Кузьмічу, а таксама былым першаму намесніку старшыні праўлення Аляксею Задойку і намесніку старшыні праўлення Сяргею Дабралету прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК Рэспублікі Беларусь.

Заснавальніку ТАА «Активлизинг» Віктару Кабяку прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 431 КК Рэспублікі Беларусь (дача хабару ў буйным памеры).

Крымінальная справа прад’яўлена абвінавачаным і іх абаронцам для азнаямлення. «Усе фігуранты цалкам прызналі сваю віну ў інкрымінаваных ім злачынствах, за выключэннем В. Бабарыкі», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце КДБ.

Нагадаем, Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам былі затрыманыя 18 чэрвеня, калі збіраліся здаваць подпісы выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатуры Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: