Пракуратура адклікала свой пратэст на рашэнне суда да «Новага Часу»?

Пракуратура Савецкага раёна Мінска адклікала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына, паведамляе TUT.BY.

Гэту інфармацыю пацвердзіў TUT.BY адвакат Ізраілевіча: «Мой кліент не планаваў абскардзіць рашэнне суда. Хоць, вядома, мы з ім не згодныя. Пра тое, што пракуратура накіравала пратэст, даведаліся з інтэрнэт-рэсурсаў. Таму вырашыў пацікавіцца ў судзе наконт дэталяў. Аднак там адказалі, што пракуратура ўжо адклікала пратэст», — сказала адвакат.

Між тым, пра тое, што пракуратура паспела адклікаць свой іск, “Новы Час” афіцыйнай інфармацыі пакуль не атрымаў. Учора на рэдакцыйную пошту нарэшце прыйшоў ліст з пракуратуры, дзе паведамлялася пра пратэст на рашэнне суда.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-05 20:28:58
Ну вось зараз і я не буду спакойна адпачываць выхадныя тут у Нью Ёрку, а буду думаць ці не перадумае ізноў пракуратура ды ТУТбай да панядзелка.
Але зараз цікавае для мяне толькі адно: дзве шагі налева, дзве шагі направа, шаг ўперод і дзве назад - ГЭТА і ёсць ваша судоваяы сістэма? Пацешна.

Больш цікавага на «Новым Часе»: