Пракуратура апратэставала рашэнне суда па справе «Ізраілевіч супраць «Новага часу»

Як стала вядома ГА "БАЖ", пракуратура Савецкага раёна Мінска падала апеляцыйны пратэст на рашэнне суда па справе Аркадзя Ізраілевіча супраць недзяржаўнай газеты «Новы час» і журналіста Дзяніса Івашына.
Адвакат Арцём Калоша, галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖ Алег Агееў у зале суда. Фота – Валерыя Уласік / Белсат

Адвакат Арцём Калоша, галоўная рэдактарка «Новага часу» Аксана Колб, журналіст Дзяніс Івашын і юрыст БАЖ Алег Агееў у зале суда. Фота – Валерыя Уласік / Белсат



Пракуратура просіць адмяніць рашэнне суда Савецкага раёна Мінска ад 10 верасня 2018 года па пазове Аркадзя Ізраілевіча да выдавецкага унітарнага прадпрыемства “Час навін” (выдаўца газеты “Новы час”) аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі і накіраваць справу на новы разгляд.

Дакумент за подпісам намесніка пракурора Савецкага раёна Мінска Загароўскага 18 верасня быў накіраваны судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарсуда.

Нагадаем, бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч праз суд патрабаваў прыцягнуць да адказнасці газету “Новы час” і журналіста Дзяніса Івашына за нібыта знявагу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Нагодай для судовага разбіральніцтва стала журналісцкае расследаванне Дзяніса Івашына пра будаўніцтва пад Мінскам побач з Курапатамі скандальна вядомага рэстараннага комплекса “Поедем поедим”. 10 верасня Савецкі райсуд Мінска, разгледзеўшы справу, не задаволіў пазоў Ізраілевіча і прызначыў спагнаць з яго 600 рублёў на карысць газеты і журналіста.

baj.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Игорь Кзнецов
  • 2018-10-03 21:56:40
Вот это и есть первая реакция на справедливое решение суда.
  • Люстэрка
  • 2018-10-04 00:55:34
Ітак. У справе спробы знішчэння беларускай газеты паявіўся новы фігурант. Намеснік пракурора Савецкага раёна Мінска Загоровский Антон Владимирович. Ён канечне як чалавек адукаваны разумее, што такі велізарны штраф на карысць Ізраілевіча заб'е газету. Праўда незразумела, чаму такі чэсны, бескарысны, юрыдычна пісьменны чалавек як таварыш пракурор Загароўскі ва ўпор не бачыць прадпісанне Генпракуратуры аб зносе незаконна пабудаваных будынкаў у ахоўнай зоне Курапат і не робіць аніякіх захадаў, каб гэтае прадпісанне было выканана.

Таксама хацелася б высветліць, з чаго раптам тав. Загароўскі ўзяўся апратэстоўваць рашэнне суда, з якім пагадзіліся абодва бакі (Сам Ізраілевіч на апеляцыю не падаваў, значыць юрыдычна згодзен з рашэннем суда.)
Хацелася б, каб вышэйшыя інстанцыі правялі праверку, ці няма ў тав.Загароўскага матэрыяльнай зацікаўленасці ў пытаннях абароны гонару і дзелавой рэпутацыі таварыша Ізраілевіча.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-04 01:26:21
Значыцца, з-за таго, што змагары не спынілі беспредел ля рэстарацыи пасля суду і паранейшаму там тусуюцца, парушаючы грамадски парадак, ўлада вырашыла разабрацца ў судовай справе тщательней.
  • ВР
  • 2018-10-04 07:36:00
Такія пратэсты нярэдка пішуцца пасля спрэчных грамадзянскіх спраў, потым адклікаюцца. Пакуль што нічога тут страшнага няма.
  • Юрась Беларус
  • 2018-10-05 19:08:14
Варта звяртацца ў Генеральную пракуратуру і абскарджваць дзеянні пракурора Савецкага раёна горада Мінска. Так, дзеючым заканадаўствам прадугледжана магчымасць умяшання пракуратуры нават па рашэнню, якое ўступіла ў законную сілу. Аднак з моманту прыняцця рашэння - 10 верасня 2018 года - прайшоў амаль месяц. За гэты перыяд грамадскасць супакоілася, бо справядлівае і законнае рашэнне суда гэтаму паспрыяла. З якой такой нагоды, з якога такога бязумнага парушэння заканадаўства пракурор Загароўскі патрабуе перагледзець справу нанова? Справа, на мой погляд. ізноў смярдзіць карупцыяй.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-05 19:49:51
Лепей Новы час няхай прышле паперу мне, а я аднясу ў ААН. Гэта лавачка сур'ёзная. Да яе шмат бел-чырвона-белых змагароў звярталіся. Няхай і НЧ звернецца. А Генпракуратура гэта Стары, а не Новы час.

Больш цікавага на «Новым Часе»: