Пракуратура накіравала ў суд іск аб ліквідацыі ў Брэсце «Польскай школы»

Пракуратура Брэста накіравала ў эканамічны суд вобласці іск аб ліквідацыі ў горадзе юрыдычнай асобы ТАА «Польская школа». Падстава падаецца наступным чынам: «У сувязі з грубым парушэннем заканадаўства, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам».


10 сакавіка была распачата крымінальная справа «па факце здзяйснення групай асоб наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму» (ч. 3 арт. 130 КК). Адбылося гэта пасля скандалу са святкаваннем «Дня выклятых жаўнераў», якое адбылося ў польскіх арганізацыях Брэста 28 лютага, перадае «Еўрарадыё».

МЗС Беларусі выслаў з краіны польскага консула ў Брэсце, Польшча абвясціла, што высылае ў адказ беларускага дыпламата. Далей афіцыйны Мінск паведаміў пра высылку польскага консула ў Гродне, Варшава на гэта зноў адказала.

У Брэсце прайшлі затрыманні. За кратамі знаходзіцца сузаснавальніца «Польскай школы» Ганна Панішава. Сілавікі правяралі ў розных гарадах польскія адукацыйныя цэнтры.

Пракуратура заяўляе пра «абясцэньванне гістарычнай памяці беларускага народа» з удзелам польскіх актывістаў. Аднак пакуль, зразумела, ані следства не скончана, ані суда не было.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: