Пракуратура падала ў суд на Гродзенскі дзіцячы хоспіс

Дзіцячая паліклініка №2 паскардзілася, што дзіцячы хоспіс «самавольна», без афармлення дадатковага пагаднення, заняў памяшканні агульнага карыстання лечустановы». У «захопленым» вестыбюлі паліклінікі, нагадаем, тады валанцёры шылі ахоўныя касцюмы для медыкаў.

У пракуратуру Гродна паступіў зварот дзіцячай паліклінікі №2, якая знаходзіцца ў адным памяшканні з дзіцячым хоспісам. «Высветлілася, што ў траўні 2020 года Гродзенскі дзіцячы хоспіс... самавольна, без афармлення дадатковага пагаднення, заняў памяшканні агульнага карыстання лечустановы — вестыбюль з калідорам, у якіх арганізаваў швейную вытворчасць». Пракуратуры адзначыла таксама, што супрацоўнікі хоспіса ў памяшканні не працуюць каля чатырох месяцаў.

Паводле звестак Гродзенскай пракуратуры, у траўні мінулага года хоспіс, які займае паводле дамовы арэнды ў будынку паліклінікі тры кабінеты, «самавольна, без афармлення дадатковага пагаднення, заняў памяшканні агульнага карыстання лячэбнай установы — вестыбюль з калідорам, у якіх арганізаваў швейную вытворчасць». Нагадаем, што валанцёры шылі там ахоўныя касцюмы для медыкаў. І за паўгода пашылі тысячы камбінезонаў, халатаў, бахілаў. Бясплатна перадавалі іх медыкам у шпіталі Гродзенскай вобласці.



У заяве Гродзенскай пракуратуры пракуратуры гаворыцца: «На працягу 2020 года ўстанова аховы здароўя павінна было выконваць мерапрыемствы па недапушчэнні распаўсюджвання інфекцыі COVID-19. Да ліку такіх адносілася абавязковае абсталяванне асобнага ўваходу ў будынак паліклінікі, забеспячэнне медработнікаў дадатковымі ізаляванымі памяшканнямі і асобнымі шлюзамі для падзелу патокаў персаналу і пацыентаў. Без выкарыстання памяшканняў, перададзеных у арэнду дзіцячаму хоспісу, рэалізаваць пералічанае было немагчыма. Кіраўніцтва паліклінікі неаднаразова прапаноўвала дырэктару хоспіса вызваліць самавольна занятыя плошчы, а таксама датэрмінова скасаваць дамову арэнды. Разам з тым, атрымаць згоду другога боку не ўдалося», — гаворыцца ў заяве мясцовай пракуратуры.


Пракуратура нагадала, што ў дачыненні да дырэктара Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка 1 снежня 2020 года распачата крымінальная справа па ч.3 арт. 210 КК «па факце крадзяжу маёмасці грамадскай арганізацыі».

Яшчэ раней, 9 верасня 2020 года, Вольга Вялічка была затрыманая на вулічным мерапрыемстве па зборы сродкаў на дабрачыннасць і правяла пад вартай 24 гадзіны. 15 кастрычніка Вольга была аштрафаваная за ўдзел у дабрачыннай акцыі паводле ч.1 арт. 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.

Паводле people.onliner.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: