Пракуратура просіць асабістыя даныя выкладчыкаў польскай і іх вучняў

Адзін з выкладчыкаў заявіў, што такіх маштабных праверак, як цяпер, не памятае.
Пракуратура цікавіцца  ўстановамі ў Гродзенскай вобласці, якія навучаюць польскай мове, і просіць прадаставіць асабістыя даныя выкладчыкаў польскай і іх вучняў.

Адпаведны запыт паступіў, напрыклад, у цэнтр моўных курсаў «Академия.by» — але там раскрываць інфармацыю пра кліентаў не жадаюць. Звярталіся з пракуратуры і ў навучальны цэнтр «Дрэва ведаў», аднак там адказалі, што польскай на дадзены момант не вучаць, і пытанні да цэнтра адпалі.

Адзін з выкладчыкаў прыватнага цэнтра «Vorono.by», настаўнікі якога навучаюць польскай мове ў лідскай прыкасцёльнай школе, заявіў, што такіх маштабных праверак, як цяпер, не памятае.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: