Пракуратура распачала праверку выставы Алеся Пушкіна ў гродзенскім «Цэнтры гарадскога жыцця»

Пракуратура праводзіць праверку выставы мастака Алеся Пушкіна, якая адкрылася 19 сакавіка ў «Цэнтры гарадскога жыцця», па адрасе Кірава, 3, піша hrodna.life са спасылкай на «СБ. Беларусь сегодня».
Партрэт Яўгена Жыхара на выставе ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Магчыма, ён стаў прычынай прыходу АМАПа. Фота: Ірына Новік

Партрэт Яўгена Жыхара на выставе ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Магчыма, ён стаў прычынай прыходу АМАПа. Фота: Ірына Новік

Праверка звязана з размяшчэннем партрэта дзеяча беларускага нацыянальна-вызваленчага пасляваненнага супраціву Яўгена Жыхара. «Па выніках разглядаемага факта будзе дадзена прынцыповая ацэнка: пры наяўнасці прадугледжаных законам падстаў — ажно да ўзбуджэння крымінальнай справы», — заявіў старшы памочнік пракурора Гродзенскай вобласці Максім Кірыла.

Напярэдадні, 23 сакавіка, гледачы жывога эфіру са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Каранікам задалі пытанне пра выставу ў «Цэнтры гарадскога жыцця». Прыкладна ў гэты ж час у памяшканне «Цэнтра» спрабаваў патрапіць АМАП.

«А что скажет наш уважаемый губернатор на то, что в городе с ведома местной власти продолжает работать рассадник бчб-заразы — так называемый "Центр городской жизни"»?

Між іншым, фота таго самага Яўгена Жыхара размешчана ў экспазіцыі Дзяржаўнага пастаўскага краязнаўчага музея.

Партрэт Яўгена Жыхара аўтарства Алеся Пушкіна і здымкі яго паплечнікаў у экспазіцыі Пастаўскага краязнаўчага музея. Пра гэта згадвае краязнаўца Аляксей Ластоўскі ў допісе на асабістай старонцы ў Facebook. Фота: Аляксей Ластоўскі

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: