Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу па факце збіцця Дзмітрыя Серады

Урач-педыятр Дмітрый Серада атрымаў пастанову аб узбуджэнні пракуратурай горада Мінска крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўніка ўпраўлення ўнутранных спраў па ч.1 арт. 426 Крымінальнага кодэкса. 


Гэта стала вынікам чарговай скаргі аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў супрацоўнікамі міліцыі, якую падрыхтавалі юрысты Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Да гэтага Дзмітрыю Серадзе Следчы камітэт двойчы адмаўляў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі і АМАПу, якія раніцай 4 жніўня збівалі яго пры затрыманні, а таксама прычынілі маральную і матэрыяльную шкоду яму і яго сям’і.

Крымінальная справа накіравана начальніку УСК Рэспублікі Беларусь па г. Мінску для арганізацыі папярэдняга расследавання. Пра вынікі папярэдняга расследавання вы будзеце апавешчаныя органам папярэдняга следства”, — піша пракуратура ў сваім адказе.



Аднак Дзмітрый Серада не надта абнадзеены:

Цікава, якое папярэдняе расследаванне правядзе той Следчы камітэт, які !!!2 (два)!!! разы адмаўляў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы?” — піша Дзмітрый Серада ў фэйсбуку.

Нагадаем, раніцай 4 жніўня ў кватэру Дзмітрыя Серады, выбіўшы ўваходныя дзверы і шкло балконнай дзверы ў кухні, уварваліся невядомыя ў масках, паклалі яго тварам у падлогу, заламалі рукі за спіну, апранулі кайданкі і, працягнуўшы збіваць у спецаўтатранспарце, даставілі ў РУУС Заводскага раёна Мінска. Затрыманы быў дапытаны ў якасці падазраванага ў хуліганстве на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і адпушчаны толькі на наступны дзень, паколькі ў следчага «адпалі падставы для далейшага ўтрымання яго пад вартай».

spring96.org




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: