Пракуратура вярнула справу Паліенкі ў СК для дадатковага расследавання

Пракуратура г. Мінска вярнула ў Завадскі раённы аддзел Следчага камітэта справу Зміцера Паліенкі для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання ў адпаведнасці з артыкулам 264 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.


Пра гэта піша spring96.org са спасылкай на БелаПАН.

Дакладныя прычыны, па якіх пракурор вярнуў справу следчым, пакуль невядомыя. Згодна з пунктам 3 артыкула 264 КПК пракурор па паступіўшай да яго крымінальнай справе можа вынесці рашэнне вярнуць крымінальную справу следчаму са сваімі пісьмовымі ўказаннямі для вытворчасці дадаткова папярэдняга расследавання, а таксама для прад'яўлення новага абвінавачвання ў выпадку неабходнасці яго дапаўнення, змены на больш цяжкае або на істотна адрознае па фактычным абставінам ад першапачатковага абвінавачвання альбо для складання новай пастановы, калі складзенае па справе не адпавядае патрабаванням Кодэкса.

Інфармацыя ўдакладняецца.

Зміцер Паліенка быў затрыманы 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйсненні асабліва злоснага хуліганства. Яго абвінавачваюць у тым, што ён распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы.

5 красавіка Паліенку было прад'яўленае абвінавачванне па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 КК), апаганьванне збудавання і псаванне маёмасці (арт. 341) і распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130). Абвінавачванне па арт. 341 КК Паліенку прад'яўлена за нанясенне графіці на будынак на вуліцы Ахоцкай. Фігурантамі гэтай справы акрамя Паліенку з'яўляюцца Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева. 2 ліпеня Следчы камітэт паведаміў, што расследаванне крымінальнай справы Дзмітрыя Паліенкі завершана і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Паводле інфармацыі праваабаронцы “Вясны” Валянціна Стэфановіча, распальваннем іншай сацыяльнай розніцы следства лічыць распальванне варожасці ў дачыненні да такой сацыяльнай групы, як міліцыя.

«Міліцыя не з'яўляецца сацыяльнай групай, як не з'яўляюцца сацыяльнай групай прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў і ўлада ў цэлым. Адпаведна, нельга казаць пра распальванне ў дачыненні да іх варожасці. Такога роду кваліфікацыя з'яўляецца непісьменнай і, акрамя таго, сведчыць аб жаданні ўладаў надаць палітычны кантэкст гэтай крымінальнай справе», — адзначае Стэфановіч.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: