Пракурор апратэстоўвае прысуд палітвязню Паўлу Пяскову

Пракурор Сяргей Габруковіч настойвае, каб суд уключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову пашкоджанне левага калена і калашыны супрацоўніку АМАПу.
Дзяржаўны абвінаваўца па справе Габруковіч. Фота: spring96.org

Дзяржаўны абвінаваўца па справе Габруковіч. Фота: spring96.org



Пракурор Сяргей Габруковіч, які выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе маладзечанцаў, абвінавачаных па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса, прынёс пратэст на прысуд палітвязню Паўлу Пяскову. Ён разгледзеў на відэа вугал падзення АМАПаўца Якавенкі пры патасоўцы з маладзечанцамі, і настойвае, каб суд уключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову пашкоджанне левага калена і калашыны супрацоўніку АМАПу. Прысуд у дачыненні да Уладзіслава Еўсцігнеева, другога фігуранта "маладзечанскай справы", пракурор не апратэстоўвае. Пра гэта паведаміла праваабаронцам "Вясны" дзяўчына Паўла Пяскова Вераніка Французава.

Павел Пяскоў. Фота: spring96.org

Пракурор лічыць, што прысуд падлягае змяненню з прычыны неадпаведнасці высноваў суда, выкладзеных у прысудзе, фактычным абставінам крымінальнай справы. Прэтэнзія Габруковіча заключаецца ў тым, што суд не ўключыў у абвінавачванне Паўлу Пяскову, што ён пашкодзіў левую калашыну супрацоўніку АМАПу Вячаславу Якавенку і прычыніў яму цялеснае пашкоджанне ў выглядзе пашкоджання на левым каленным суставе. На думку пракурора, гэта было даказана ў судзе.
Пры гэтым у ходзе судовага разбіральніцтва было ўстаноўлена, што Якавенка у ходзе патасоўкі двойчы падаў на левае калена. Але ні сам супрацоўнік АМАПу Якавенка, ні сведкі на судзе не змаглі сказаць, у які дакладна момант былі пашкоджаныя штаны і ўтварылася цялеснае пашкоджанне. На судзе эксперт М. Скабей таксама пацвердзіў, што немагчыма ўстанавіць, у выніку чаго менавіта АМАПавец атрымаў траўму калена. Таму і сам Павел Пяскоў не ў поўным аб'ёме прызнаваў віну: ён не быў упэўнены, што менавіта сваімі дзеяннямі ён прычыніў нейкую шкоду супрацоўніку АМАПу.

"Не прызнаю віну ў той частцы, дзе я мог нанесці траўмы і лёгкія цялесныя пашкоджанні супрацоўніку АМАПа і яго вопратцы. Не згодны, таму што ён ужо, верагодна, атрымаў траўмы да таго, як я да яго падбег", — тлумачыў Павел Пяскоў сваю пазіцыю на судзе.

Аднак пракурор Сяргей Габруковіч запэўнівае, што менавіта Павел Пяскоў сваімі дзеяннямі пашкодзіў супрацоўніку АМАПу калена і калашыну.

З апеляцыйнага пратэсту
Так, апісваючы цялеснае пашкоджанне Якавенкі В. В. у выглядзе пашкоджанні на левым каленным суставе, Скабей М. Н. пазначыў, што пашкоджанне ўяўляе сабой павярхоўнае парушэнне цэласнасці скурнага покрыва, а для яго ўтварэння неабходна тангенцыйнае ўздзеянне траўміруючай сілы, гэта значыць пад вуглом ад 30 да 70 градусаў.

Пракурор Сяргей Габруковіч настойвае, што калі дэталёва разгледзець на відэа момант першага падзення АМАПаўца Вячаслава Якавенкі левым каленам на плітку, відаць, што ён апускаецца пад прамым вуглом, а пасля ўздзеяння з Пясковым «пацярпелы апускаецца на плітку тангенцыйна».
Аднак яшчэ ў судзе першай інстанцыі абаронца Паўла Пяскова сцвярджаў, што гэта не пацвярджаецца доказамі па справе: ні відэаматэрыяламі, ні паказаннямі сведкамі і самога пацярпелага.

spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: