Пракурор Мінска: шэсці ў падтрымку Лукашэнкі — не масавае мерапрыемства. І вось чаму

Пракурор Мінска патлумачыў, чаму шэсці па праспекце Незалежнасці ў падтрымку Лукашэнкі ніхто не разганяе, паведамляе «Наша ніва». Аказваецца, яны не трапляюць пад дзеянне закона «Аб масавых мерапрыемствах», бо праводзяцца па рашэнні дзяржаўных органаў.

Праўладны мітынг 16 жніўня. Фота Сяргея Пульшы


«Я ведаю, зараз у інтэрнэце і Telegram-каналах гэтае пытанне актыўна мусіруецца: чаму гэтых затрымліваюць з недзяржаўнай сімволікай, а вось гэтым можна? Усё ў рамках закона знаходзіцца», — сказаў Алег Лаўрухін.

«Тыя масавыя мерапрыемствы, якія праходзяць з дзяржаўнай сімволікай, чаму мы на іх не бачым нейкіх актаў вандалізму? Ніхто нікога не абражае, няма нейкіх плакатаў, што абражаюць, як на пікетах (не будзем даслоўна прыводзіць іх змест), ніхто не парушае грамадскі парадак. Усё праходзіць мірна, спакойна, у цалкам законным ключы», — лічыць пракурор.

Гаворачы аб праўладных мітынгах і чаму там не адбываецца затрыманняў, Алег Лаўрухін спаслаўся на арт. 3 закона «Аб масавых мерапрыемствах». «Там выразна паказана, у якіх выпадках парадак правядзення масавых мерапрыемстваў не распаўсюджваецца на мерапрыемствы, якія арганізуюцца па ініцыятыве дзяржаўных органаў», — адзначыў ён.

nashaniva.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: