Прамоўца БХД выявіў пад Мінскам небяспечнае сховішча адходаў

Кандыдат у дэпутаты Мінгарсавету па Курасоўшчынскай акрузе Пётр Папраўка з Беларускай хрысціянскай дэмакратыі заяўляе, што выявіў небяспечнае для экалогіі сховішча адходаў прадпрыемства «ДорОрс» каля трасы М1 і вёскі Замасточча.

“Далей ад трасы і вачэй, на прыгожым поле паміж лясных масіваў для парнікоў “ДорОрс” стаў капаць вялізную яму, арганізаваўшы свой уласны кар'ер там, дзе гэта не прадугледжана здаровым сэнсам і законам. Ва ўтвораную яму сталі звазіць і цішком хаваць памідорнае бацвінне, адходы вытворчасці. Гэтае памідорнае бацвінне з лішкам насычанае азотам і ўяўляе сабой страшную пастку ў выглядзе гнілой багны глыбінёй каля пяці метраў. Разам з тым яна пранікае ў грунтавыя вады і атручвае суседнія водазаборы і свідравіны”, — заяўляе Пётр Папраўка.

Пракуратура ж, паводле яго, на заявы не рэагуе, а толькі перасылае іх далей. “Варта задумацца грамадзянам Беларусі, ці патрэбна нам такая пракуратура, якая распіхвае праблемы і нават не кантралюе іх вырашэнне”, — задаўся пытаннем ён.

bchd.info

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць