Прапагандыста Азаронка занеслі ў базу «Міратворац»

Імя вядучага тэлеканала СТБ Рыгора Азаронка з'явілася ў базе даследавання злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны «Міратворац».
Рыгор Азаронак, фота ctv.by

Рыгор Азаронак, фота ctv.by

Як вынікае публікацыі на сайце «Міратворац», Рыгор Азаронак трапіў у базу праз адмаўленне расійскай агрэсіі супраць Украіны, антыўкраінскую прапаганду, перавышэнне службовых паўнамоцтваў, умяшальніцтва ў справы суверэннай дзяржавы Украіна, а таксама распаўсюджванне крамлёўскай прапаганды.

На скрыншотах, апублікаваных у базе, прыводзяцца выказванні Азаронка пра Украіну ў яго перадачы «Тайныя спружыны палітыкі». У прыватнасці, ён называў Украіну краінай «беднага і выміраючага народа і гардонаў ва ўладзе», заяўляў, што наша «славянская сястра адкрыла супраць нас фронт варажнечы і нянавісці».

Цэнтр «Міратворац» просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю на сайце як заяву аб здзяйсненні гэтым грамадзянінам усвядомленых дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі Украіны, міру, бяспекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэнняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: