Прарасійскія сілы абяцалі мітынг у падтрымку інтэграцыі. Вось як ён прайшоў (фотафакт)

Меркавалася, што акцыя пройдзе 20 снежня з 12 да 13 гадзін на Кастрычніцкай плошчы. На 12.00 на плошчы былі толькі журналісты, паведамляе «Свабода».

11 снежня кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергеенку быў накіраваны зварот ад імя кіраўнікоў «левапатрыятычных грамадскіх абʼяднанняў Беларусі, якія ствараюць каардынацыйную раду «Адзінства». Яго аўтары прасілі дазволу правесці на Кастрычніцкай плошчы акцыю ў падтрымку інтэграцыі. Яна планавалася на 20 снежня, з 12.00 да 13.00.

Адным з падпісантаў заяўкі з’яўляецца арганізатар акцый «Несмяротны полк» у Мінску, старшыня рэспубліканскай рады грамадскага абʼяднання «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» Валер Драко.

Валер Драко па тэлефоне паведаміў журналісту «Свабоды», што акцыя не адбудзецца.

«Мы не паспелі падаць заяву ў выканкам. Грошай на штрафы ў нас няма», — сказаў Драко.

Ён паабяцаў, што сёння арганізатары распаўсюдзяць заяву з тлумачэннем сітуацыі.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: