Пратэстоўцы Шродзінгера

Працягваюцца «абзвоны» грамадзян супрацоўнікамі праваахоўных органаў з нагоды ўдзелу ў мерапрыемствах супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Тэлефануюць нават тым, хто ў акцыях не ўдзельнічаў.

Фармацэўтка Аліна Сцяцова распавяла, што сёння, 26 снежня, патэлефанавалі яе маці і сказалі, што дзяўчына нібыта ўдзельнічала ў мітынгу 7 снежня. «Але ў гэты час я была на мерапрыемстве ў IBB, у другім канцы горада. Як можна было падумаць, што я знаходзілася ў гэты момант на акцыі і чаму патэлефанавалі маёй маме ў Гомель — застаецца загадкай», — здзіўляецца Аліна.

Аліна Сцяцова сцвярджае, што ні на фота, ні на відэа, якія здымалі супрацоўнікі міліцыі падчас акцый, яе проста не можа быць. Таму дзіўна, якім чынам праваахоўныя органы выбіраюць людзей, якіх трэба выклікаць на размову або адправіць у суд.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: