Пратэсты супраць інтэграцыі ў Мінску 29 снежня (фотарэпартаж)

У цэнтры Мінска прайшлі чарговыя акцыя супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі.
29 снежня ў цэнтры Мінска на Кастрычніцкай плошчы адбылася пятая масавая акцыя пратэста супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расіі. Людзі, што выйшлі на пратэст, сабраліся спачатку на мітынг на Кастрычніцкай плошчы, потым адбылося шэсце да плошчы Незалежнасці.


На мітынгу выступалі грамадскія актывісты і палітычныя дзеячы: Вольга Кавалькова, Вячаслаў Сіўчык, айцец Леанід Акаловіч і іншыя. Людзі трымалі плакаты з антыінтэграцыйнымі лозунгамі, бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама фота тых, хто быў арыштаваны за ўдзел у папярэдніх акцыях пратэсту, што адбываліся 7,8, 20 і 21 снежня.


Раней улады пакаралі штрафамі за ўдзел у акцыях шэраг актывістаў, суды над удзельнікамі працягваюцца. Лідар БХД Павал Севярынец, які першы заклікаў збірацца на плошчы 7 снежня, быў пакараны 15-ю суткамі арышту. Да сутак таксама прысуджаны Алесь Чахольскі, Стас Шашок, Леанід Кулакоў, Максім Вінярскі, Яўген Афнагель, Дзяніс і Максім Урбановічы, Алена Талстая.


Некалькі дзясяткаў чалавек пабудавалі жывы ланцуг ад будынку Галоўпаштамта ў бок Кастрычніцкай плошчы.

Фота Арцёма Лявы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: