Пратэсты ў рэгіёнах становяцца больш жорсткімі

У мінулыя выходныя ў Гродне і Гомелі сутыкнення былі самымі жорсткімі. У эфіры "Настоящего времени" Пётр Кузняцоў, дырэктарам Цэнтра рэгіянальнага развіцця «Гомельскі дэмакратычны форум». разважае пра тое, да чаго гэта можа прывесці.
Гомель. 27 верасня 2020. Фота Радыё Свабода

Гомель. 27 верасня 2020. Фота Радыё Свабода



— Мы бачым апошнія некалькі выходных, што самыя жорсткія, мабыць, сутыкнення, разгоны і наогул рэакцыя людзей на гвалт адбываюцца не ў Мінску, а ў рэгіёнах — у Брэсце, у Гомелі, у Гародні, у Жодзіна. Чаму, як вы думаеце?

— Адна з галоўных прычын, напэўна, тое, што ў Менску ўсё ж такі адбываюцца гэтыя падзеі настолькі масава, што сілавікі не спрабуюць іх душыць цалкам, а спрабуюць нейкім чынам уздзейнічаць да пачатку альбо пасля заканчэння. Гэта значыць не даваць людзям сабрацца альбо забіраць ўжо так званыя хвасты.

А ў рэгіёнах людзей выходзіць значна менш, і, хутчэй за ўсё, у сілавікоў ужо ёсць такі план, што нейкай хваляй жорсткіх дзеянняў можна гэтыя пратэсты цалкам здушыць для таго, каб людзі перасталі выходзіць у цэлым. Яны пачынаюць практычна адразу страляць, распыляць газ. Відаць, што гэта стварэнне карцінкі.

— Людзі ў нейкі момант пачынаюць супраціўляцца і адбіваць сваіх у міліцыі, ледзь не барыкады будаваць. Гэта таксама ў рэгіёнах адбываецца. Гэта адказ на такі высокі градус, або знак адчаю, ці, наадварот, упэўненасць у сваёй перамозе?

— Гэта, хутчэй, адказ на высокі градус і дзесьці знак адчаю. У кожным рэгіёне ёсць вялікая колькасць праблем, такіх раздражняльнікаў, якія ўжо вельмі даўно існуюць і ад якіх насельніцтва назапашвае злосць. Самы яркі прыклад — гэта Брэст. Там ужо некалькі гадоў ідуць пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, потым вельмі цяжка ўдарыла сітуацыя з каранавірусам, бо там палова насельніцтва так ці інакш звязаная з транзітам тавараў праз мяжу, легальна або нелегальна. Назапашванне такіх праблем у канчатковым выніку адбіваецца на агульным настроі людзей, назапашваецца больш злосці, і яна выплюхваецца.

Тая ж карціна была ў Жлобіне, дзе ў вельмі дрэнным стане горадаўтваральны завод БМЗ. У Гомелі — у меншай ступені. У Гомелі такая нядобрая энергетыка з'явілася толькі ў нядаўнім часе, практычна толькі зараз. Але, як правіла, мы ўсё гэта бачылі ў такіх рэгіёнах, дзе ёсць свой пласт праблем і больш злосці, больш раздражнення на ўладу.

— Людзі ў рэгіёнах стаміліся, змірыліся або спадзяюцца на змены, якія адбудуцца прама цяпер?

— Мне здаецца, людзі ў рэгіёнах стаміліся. І людзі ў рэгіёнах у большай ступені глядзяць на Мінск. Цяпер нямала пратэстоўцаў ездзяць з рэгіёнаў у Мінск, не выходзячы ў сябе ў гарадах. Я ведаю такіх людзей у райцэнтрах Гомельскай вобласці. Яны прама кажуць: нас тут, у райцэнтрах, вельмі хутка вылічаюць, а там у натоўпе лягчэй змяшацца. Да людзей прыйшло разуменне, што ўсё роўна ўсё вырашыцца ў Мінску, і таму рэгіянальныя акцыі сталі нашмат больш малалікімі, чым былі з самага пачатку.

— У розумах людзей яны ўсё яшчэ займаюць шмат месца, або жыццё паволі адсоўвае ўсе гэтыя падзеі на другі план?

— Жыццё адсунула гэтыя падзеі не на другі план, скажам, не на самы першы. Таму што восень, і беларусам, асабліва ў рэгіёнах, трэба капаць бульбу, паспець апошні раз на рыбалку. Нейкі побыт. Гэта таксама адбілася злёгку.

Але самі пратэстныя настроі нікуды не дзеліся. Я практычна ўпэўнены, што нас чакае яшчэ адзін усплёск у досыць хуткім часе, калі прыйдзе зіма, калі людзі адчуюць наступствы эканамічнага спаду. Таму што ўзімку жыццё даражэй, плюс дадатковыя камунальныя плацяжы і іншае. Я думаю, што цяпер невялікае зацішша — гэта натуральная абсалютна рэч у сувязі з сезонам і з некаторай стомленасцю. Але пратэстныя настроі нікуды не дзеліся. Я б сказаў, што яны становяцца толькі больш жорсткімі праз дзеянні сілавікоў і ўлады.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: