Праўладная газета «Мінская праўда» пазбавілася галоўнага рэдактара

Выпуск газеты, які рушыў за скандальным, выйшаў ужо без галоўнага рэдактара.
Праўладная газета «Мінская праўда» пазбавілася галоўнага рэдактара пасля вокладкі са скандальнай карыкатурай на каталікоў.

Галоўным рэдактарам «Мінскай праўды» на момант выхаду карыкатуры была Вольга Селязнёва. Яна атрымала гэтую пасаду ў жніўні 2021, да яе галоўным рэдактарам значылася Ларыса Коршун. Выпуск газеты, які рушыў за скандальным, выйшаў ужо без галоўнага рэдактара — ў выходных дадзеных нумары знікла Селязнёва і яе пасада, заўважыла гомельскае выданне «Флагшток». У рэдакцыі праўладнай газеты ім сказалі: «Галоўны рэдактар ​​пакуль не ўзгоднены».

Вольга Селязнёва — член Белай Русі, двойчы назіральнік за выбарамі і сама абіралася ў дэпутаты Добрушскага раённага Савета, працавала галоўным рэдактарам газеты «Гомельскія Ведамасці».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: