Праваабаронца: Не толькі неразумна, але і парушае правы чалавека

У Беларусі хочуць зрабіць больш жорсткім закон аб прызыве ў войска. Рэзананснае новаўвядзенне, супраць якога маланкава падпісаліся звыш 10 тысяч чалавек, не дазваляе атрымаць адтэрміноўку на вучобу і ўтрымлівае шэраг антыканстытуцыйных захадаў.



Гэта чарговыя пралікі нашых кіраўнікоў, упэўнены былы кадравы афіцэр Уладзімір Шуст:

— Гэтых бедных нашых хлопчыкаў бяруць у армію, каб ствараць бачнасць арміі. Армія павінна быць сучасная, заснаваная на прафесіяналах, на людзях, які зацікаўлены ў сваё службе. А не браць туды нейкіх рабоў.

Сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі лічыць, што новаўвядзенне не толькі неразумнае, але і парушае правы чалавека:

— Нельга пагадзіцца з абмежаваннем выезду з краіны, паколькі гэта гарантавана Канстытуцыяй.

Паводле суразмоўцаў, такое рашэнне — гэта грандыёзная памылка, якая дорага абыдзецца краіне, што захрасла ўжо чвэрць веку ў Савецкім Саюзе.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: