Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу

Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каронавіруса.

Павел Левінаў. Фота DW

Павел Левінаў. Фота DW

Сярод патрабаванняў — прыпыніць выкананне адміністрацыйных арыштаў, а таксама — вызваленне непаўналетніх і пажылых зняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадскай бяспецы.

У звароце ў МУС Павал Левінаў піша, што «сістэма выканання пакаранняў РБ закрытая, але мае дастаткова наведнікаў», таму «лічыць, што каронавірус туды не прабярэцца, не даводзіцца». Між тым, асобы, якія ўтрымліваюцца цяпер у месцах несвабоды, знаходзяцца ў групе рызыкі: маюць слабы імунітэт і не маюць магчымасці самаізалявацца і трымаць сацыяльную дыстанцыю.

Каб захаваць іх жыцці і здароўе, праваабронца патрабуе ўвесці ў месцах пазбаўлення волі павышаныя меры бяспекі.

 

Што патрабуе Павел Левінаў?

  • Кожнаму супрацоўніку і наведнікам гэтых месцаў штодня рабіць тэрмамэтрыю, дадзеныя рэгістраваць у адмысловым дзённіку.
  • Выдаваць усім супрацоўнікам і наведнікам месцаў няволі (абаронцам, следчым і г.д.) медычныя маскі (рэспіратары).
  • Мець памяшканні для ізаляцыі асобаў з сімптомамі захворвання.
  • У выпадку выяўлення асобаў з сімптомамі каронавіруснай інфекцыі неадкладна ізаляваць іх і выклікаць лекараў з цывільнай бальніцы.
  • Абмежаваць, па магчымасці, кантакты асобаў, якія знаходзяцца ў месцах несвабоды, са знешнім светам.
  • Прыпыніць перамяшчэнне зняволеных з аднаго месца несвабоды ў іншыя, а таксама — перамяшчэнне ўнутры гэтых месцаў.
  • Асобаў, якія прыбываюць у месцы зняволення, змяшчаць у каранцін на тэрмін паўтары месяцы.
  • Прыпыніць выкананне адміністрацыйных пакаранняў у выглядзе арышту.
  • Узняць пытанне аб вызваленні асобаў, якія не нясуць грамадскай небяспекі, а таксама непаўналетніх і асобаў, старэйшых за 60 гадоў, пераважна тых, хто знаходзіцца пад следствам.

 

spring96.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: