Праваабаронцам не далі правесці прэзентацыю пра ціск на актывістаў

Праваабаронцам у Мінску не далі магчымасці правесці прэзентацыю. Яны планавалі агучыць вынікі даследавання пра ціск на анархістаў і іншых актывістаў у Беларусі.
Настасся Лойка, фота Ірыны Арахоўскай

Настасся Лойка, фота Ірыны Арахоўскай

Нягледзячы на дамоўленасці, адміністрацыя прасторы Punkt, дзе мелася адбыцца прэзентацыя ініцыятывы «Прававое дзеянне», раптоўна паведаміла актывістам, што мерапрыемства адмяняецца. Наста Лойка, сябра ініцыятывы кажа, што забарона не адмяніла прэзентацыю, хоць і прымусіла змяніць фармат.

«Мне вядома толькі, што да ўласнікаў прасторы Punkt патэлефанавалі і паведамілі, што маюць пытанні да нашага мерапрыемства, – распавяла Наста Лойка. – Таму кіраўніцтва прасторы паведаміла нам, што не жадаюць правядзення прэзентацыі ў сваім памяшканні. Я не даведвалася пра тое, хто тэлефанаваў і патрабаваў, каб прэзентацыя не адбылася. Але мы вырашылі не ісці на канфлікт. Таму правялі прэзентацыю ў форме онлайн».

Пры гэтым праваабаронца адзначае, што насамрэч у дакладзе няма ніводнай спасылкі, якая была б унесена ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, няма заклікаў да распальвання варожасці, а толькі агучванне фактаў і некаторых меркаванняў. Праўда, некаторыя высновы могуць не ўсім прыйсціся даспадобы. Галоўная ж мэта прэзентацыі – навучыць людзей прававой самаабароне.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Кастусь
  • 2018-09-01 12:29:24
Натухмяст,нацыяналiстам,прыхiльнiкам бчб,не павiнна быць "месца" нi дзе.