Праваабаронцу Ірыну Траццякову будуць судзіць «за апладысменты»

Увечары 21 чэрвеня яе затрымалі і завезлі ў Першамайскі РАУС для складання пратакола за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 19 чэрвеня. У той дзень у Віцебску прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі прэтэндэнтамі на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах — Сяргеем Ціханоўскім і Віктарам Бабарыкам.



Ірына Траццякова патлумачыла, што прысутнічала там не як удзельніца, а як назіральніца ад БХК у межах выбарчай кампаніі, паведамляе Радыё Рацыя:

— Я афіцыйна з’яўляюся доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі “Праваабаронцы назіраюць за выбарамі”. Усе гэтыя мерапрыемствы праходзяць у межах выбарчай кампаніі. Вы можаце, пытаюся ў супрацоўнікаў МУС, даць мне свае відэаматэрыяы?І я з задавальненнем буду сядзець дома і назіраць за тым, што наздымалі вы! Вы гатовыя мне іх даслаць? Вось я гатовая вам даслаць сваю справаздачу, мне ж не шкада!

Міліцыянты не пагадзіліся падзяліцца відэаматэрыяламі, але склалі на Ірыну Траццякову пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Нібыта яна “хлопала ў ладкі, тым самым выражаючы свае асабістыя і іншыя інтарэсы”.

З пратакола Ірына Траццякова не згодная. З іншымі матэрыяламі сваёй адміністрацыйнай справы яна мае намер пазнаёміцца непасрэдна перад судовым працэсам, які адбудзецца 24 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёна.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: