Праваабаронцу Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Праваабаронца, дырэктарка фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus і грамадскага аб'яднання «Звяно» Таццяна Гацура-Яворская знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта пішуць яе калегі, паведамляе Еўрарадыё.

«Яе справа ў працы, але сутнасць абвінавачванняў застаецца нявызначанай (а значыць, і артыкулы). Па КС абвінавачванні павінны быць прад'яўлены на працягу 10 сутак, так што чакаем да наступнага чацвярга. Цяпер Таня ў СІЗА на Валадарцы, перадачы перададзеныя, трохі выдыхаем. Сама Таня бадзёрая, наколькі дазваляюць абставіны. Мае намер змагацца да канца».

Таццяна Гацура-Яворская, як адна з арганізатарак выставы, прысвечанай медыкам, «Машына дыхае, а я — не», пасля ператрусаў дома і на дачы была затрыманая 5 красавіка. Разам з іншымі супрацоўніцамі «Звяна» яе прызналі вінаватай у непадпарадкаванні міліцыі. Таццяне прысудзілі штраф у 50 базавых адзінак, але не выпусцілі з ізалятара на Акрэсціна праз 72 гадзіны.

Па словах мужа затрыманай, Уладзіміра Яворскага, у офісе «Звяна» і дома ў сям'і ператрус праходзіў у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. У пастанове на ператрус была пазначаная ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках.

Таццяну можна падтрымаць лістамі:
СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030, Гацура-Яварскай Таццяне Васільеўне

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: