Праваабаронцы падаюць скаргі па «справе Зельцэра»

Скаргі на заключэнне пад варту па «справе Зельцэра» пачынаюць рыхтаваць і падаваць адвакаты на Брэстчыне, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя».
Забіты праграміст Андрэй Зельцэр

Забіты праграміст Андрэй Зельцэр


— Агулам вядома пра затрыманне некалькіх дзясяткаў чалавек за каментары ў інтэрнэце, — распавяла мясцовая праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча. — Гэта самая суворая мера стрымання з усіх магчымых. Па факце, калі чалавек не ўяўляе ніякай грамадскай пагрозы, яго пасадзілі за словы, грамадскую небяспеку якіх яшчэ трэба будзе даказаць, то змясціць чалавека ў СІЗА — выглядае, мякка кажучы, сувора.

Як адзначыла суразмоўца, пакуль яшчэ не агучваюцца імёны і прозвішчы тых, хто быў затрыманы па справе Зэльцэра і невядомая дакладная заколькасць затрыманых. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: