Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні 9-10 красавіка ў Мінску і Наваполацку

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні 9-10 красавіка ў Мінску і Наваполацку (Віцебская вобласць).
Паводле інфармацыі spring96.org, у Мінску 10 красавіка супрацоўнікі міліцыі хадзілі па кватэрах у мікрараёне Чыжоўка і затрымлівалі людзей. Прозвішчы затрыманых высвятляюцца.

Увечары 9 красавіка на вуліцы Захарава затрыманы Максім Махнач. Дома затрыманы 25-гадовы Юрый Бандарэнка. У яго кватэры прайшоў ператрус у рамках справы па ч. 1 арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Мужчыну змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна.

Таксама паведамляецца аб затрыманні Зміцера Ленчэўскага. Яму патэлефанавалі супрацоўнікі ДАІ і папрасілі выйсці да аўтамабіля, нібыта ён няправільна прыпаркаваны. Пасля гэтага адвезлі ў Фрунзенскае РУУС, дзе склалі пратакол. У цяперашні час мужчына змешчаны на Акрэсціна.

Марыну Краснабаеву затрымалі ўвечары 9 красавіка ў межах крымінальнай справы за «абразлівы каментар на адрас прэзідэнта». У яе доме правялі ператрус, канфіскавалі кампутарную тэхніку і тэлефон. Жанчыну адвезлі ў Магілёў.

Таксама ў Мінску затрыманая Вольга Янчук.

У Наваполацку вечарам 9 красавіка затрыманы Аляксандр Кухаронак. Прычыны затрымання высвятляюцца.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: