Праваабаронцы прапануюць ахвярам гвалту скласці заяву да Караева з патрабаваннем кампенсацыі

Звяртацца можна ў арганізацыю «Прававая ініцыятыва».
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак



«Міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў заявіў, што бярэ адказнасць на сябе за траўмы выпадковых людзей на пратэстах, «якія трапілі пад раздачу», і прыносіць прабачэнні. «Прававая ініцыятыва» гатовая напісаць кожнаму «выпадковаму чалавеку, які трапіў пад раздачу» заяву з патрабаваннем добраахвотнай кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды. Лічым, што міністр унутраных спраў павінен трымаць сваё слова», — гаворыцца на старонцы арганізацыі ў Фэйсбуку.

Акрамя гэтага, праваабаронцы заклікаюць пацярпелых ад дзеянняў АМАПу фіксаваць злачынствы і патрабаваць іх расследвання. Нават калі пры цяперашняй уладзе гэта не будзе мець вялікага сэнсу, задакументаваныя сведчанні будуць асновай для крымінальных справаў у будучыні.

«Прававая ініцыятыва» прапануе бясплатна скласці скаргі на незаконное затрыманне, ужыванне сілы і спецсродкаў, здзекі ў РАЎСах і ізалятарах, умовы ўтрымання ў ізалятарах, псаванне/знішчэнне/выкраданне маёмасці.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: