Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 21 чалавека

Беларускія праваабаронцы ў сваёй супольнай заяве прызналі палітзняволенымі яшчэ 21 чалавека.

Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі ў сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту, прад’яўленні абвінавачанняў і вынясенні прысудаў:

па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») — Андрэя Драбатовіча, Вадзіма Якубоўскага, Сяргея Сакуна, Дзмітрыя Абрамука, Уладзіміра Талатынніка, Аляксея Бараноўскага, Вадзіма Свінцецкага, Сяргея Гадыева, Аляксандра Сузько, Уладзіміра Панфіленку, Данііла Скіпальскага, Паўла Дворака, Віталя Кузьменку, Юрыя Бандарэнку, Валерыя Вішчэню, Аляксандра Міронава,

а таксама па ч.2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») — Антона Сотнікава, Артура Амірава, Яўгена Прывалава, Сяргея Волкава, Рамана Паўленку.

Такім чынам, у Беларусі праваабаронцамі прызнаны палітвязнямі 398 чалавек. Паводле іншых даных, зняволеных па палітычных матывах больш за 600.

Крыху пазней агульная колькасць палітзняволеных была ўдакладнена: паводле апошняй інфармацыі, фігурант «мазырскай справы» па 342 КК Віталь Кузьменка выйшаў на волю — ён пад падпіскай аб нявыездзе. Такім чынам, у Беларусі 397 палітвязняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: