Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек. У Беларусі іх ужо 271

Праваабарончая супольнасць Беларусі ўхваліла заяву, у якой прызнала яшчэ 8 чалавек палітычнымі зняволенымі.


У спіс дадаліся асуджаныя па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак») за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах, перадае «Радыё Свабода». Гэта:

  • Вікторыя Кульша,
  • Сяргей Міраеўскі,
  • Рыгор Давыдаў,
  • Аляксея Беразінскі,
  • Уладзімір Рубашэўскі,
  • Сяргей Салоха,
  • Марэк Сірадзэ,
  • Віталія Бандарэнка.

Правабаронцы зазначаюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная арт. 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а выступы грамадзян насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканыя недаверам да вынікаў выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года і праходзілі са шматлікімі парушэннямі і фальсіфікацыямі, не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю як дэмакратычныя, справядлівыя і свабодныя.

Сходы грамадзян насілі мірны характар і не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадскай бяспецы. Нягледзячы на гэта, дэманстранты былі атакаваныя спецпадраздзяленнямі МУС з непрапарцыйным прымяненнем фізічнай сілы, спецсродкаў і зброі.

Праваабаронцы ацэньваюць пераслед Вікторыі Кульша, Сяргея Міраеўскага, Рыгора Давыдава, Аляксея Беразінскага, Уладзіміра Рубашэўскага, Сяргея Салохі, Марэка Сірадзэ, Віталіі Бандарэнка як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання, прызнаюць іх палітычнымі зняволенымі і патрабуюць ад улад Беларусі іх неадкладнага вызвалення, як і іншых палітычных зняволеных.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: