Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com
У 2016 годзе некалькі беларускіх праваабаронцаў аб’ядналіся ў арганізацыю Human Constanta, абраўшы аб’ектам сваёй дзейнасці сучасныя выклікі для правоў чалавека. Па меркаванні заснавальнікаў, у Беларусі зараз ім не надаюць належнай увагі. Былі вызначыныя тры асноўныя накірункі: антыдыскрымінацыя, рух за digital freedoms і праца з праблематыкай міграцыі, пра якую далей мы і распавядзем.
Human Constanta спрабуе камунікаваць з дзяржаўнымі ўстановамі: працэс доўгі і непаваротлівы, але праваабаронцы кажуць, што настроены аптымістычна. Не менш істотная дзейнасць — асветніцкая: нядаўна ў рэгіёнах прайшоў шэраг семінараў «Міграцыя на пальцах». Больш актуальнае пытанне сёння цяжка знайсці.
Напэўна, у кожнага ёсць уласнае меркаванне па гэтай тэме, хутчэй за ўсё, сфармаванае пад уплывам СМІ. І нават зрабіўшы караценькае даследаванне, вельмі проста выявіць засілле стэрэатыпаў сярод беларусаў. Многія пагаджаюцца з тэзісам: «Еўропа не здолее пракарміць мігрантаў». Human Constanta дэманструе статыстыку: недахоп рэсурсаў пакуль не пагражае, да і з пазіцыі эканомікі прымаючай краіне толькі лепш. Распаўсюджанае перакананне пра бежанцаў як пра дармаедаў таксама несправядлівае. І ў развітых краінах дзяржаўнай падтрымкі недастаткова для пазбаўлення ад усіх турбот, а ў Беларусі выплата адначасовая, і лічбы, дарэчы, не тое каб уражвалі.
Human Constanta даносіць просты мэсэдж: правы мігрантаў — гэта базавыя чалавечыя правы. Трэба разумець гэты статус як вымушаны і ставіцца адпаведна, з узаемнай павагай і суперажываннем. Калі чакаць стварэння дэ-факта гасціннага клімату ў грамадстве? Ніхто не адкажа адназначна, але праваабаронцы лічаць (і мы салідарныя з імі), што асвета — мацнейшая за закамянелую ментальнасць.
Фота аўтаркі і са старонкі
https://vk.com/humanconstanta
Як я зразумеў кампашка працуе на Захад і назвалася ПРАВААБАРОНЦЫ. Малайцы! Гадоў 20 таму з гакам да іх усе б-ч-б змагары называлі сябе СЬВЯДОМЫМІ беларусамі, і было ў іх шмат патрыятычных мянушак, але ніводнай а-ля АВАНГАРД. Авангардам нядаўна іх назваў галоўны б-ч-б партайгеноса, які збег ад народу ў 1996 і ўжо 22 гады знаходзіцца ў NY і Варшаве.
Дарэчы ў Польшчы на курсах па Праграме Каліноўскага вучацца ненавідзець Бацькаўшчыну збеглыя беларускія б-ч-б змагары-патрыёты. Такую "каліноўскую" ідэю здрады па Праграме, здзейнічаў і падтрымаў другі змагар - з руху ЗА СВАБОДУ, які зараз адпачывае ля Налібоцкай пушчы. Стаміўся пан ад змагні.
Б-ч-б праваабаронцы - вядома гучыць горда. Бо скажы змагары-здраднікі, якія спрыяюць і падштурхоўваюць да здрады суграмадзян - будзе гучаць незручна для атрымання прэміі. Але я ўсім намінантам прэміі НЧ даў бы б-я-б прэмію. Бо не існуе б-ч-б змагара, які так ці інакш не датычны да здрады РБ.