Праваабаронцы: тыя, хто знаходзіцца пад хатнім арыштам, таксама лічацца палітвязнямі

Праваабаронцы «Вясны» нагадваюць, што асобы, якіх змясцілі пад хатні арышт, таксама лічацца палітвязнямі

Умовы хатняга арышту палітзняволеных суправаджаюцца шэрагам абмежаванняў: ім нельга выходзіць на вуліцу, бачыцца нават з роднымі і сябрамі, карыстацца інтэрнэтам. Праваабаронцы «Вясны» заяўляюць, што пры такіх умовах утрыманне палітычных зняволеных пад хатнім арыштам разглядаецца як у месцы несвабоды.

"Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень», гэта дазваляе кваліфікаваць гэтых асобаў як палітвязняў. Па сутнасці, яны застаюцца ў закладніках", — тлумачыць пазіцыю «Вясны» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Дагэтуль пад хатнім арыштам знаходзілася пяць палітвязняў — Сяргей Драздоўскі, Ірына Касцючэнка, Кацярына Ткачэнка, Юлія Чарняўская і Андрэй Шарэнда.


Сёння з'явілася навіна пра тое, што пад хатні арышт былі пераведзеныя Сафія Сапега і Раман Пратасевіч. Як і раней, яны працягваюць лічыцца палітвязнямі.

Паводле звестак бацькі Рамана Пратасевіча, абвінавачванні з Сапега і Пратасевіча не знятыя.

"Адвакат нічога не кажа, улады нічога не кажуць, — сказаў Пратасевіч-старэйшы ў каментары ВВС. — Калі змянілі меру стрымання, гэта паляпшэнне іх бытавых умоў. У астатнім, што будзе далей, невядома".


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: