Праваабаронцы ўзнагародзяць чыноўнікаў антыпрэміяй — дзіравым чаравіком

Намінаваць чыноўнікаў на антыпрэмію можа любы жадаючы.
b-g.by

b-g.by

Праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» аб'яўляе аб правядзенні антыпрэміі для чыноўнікаў «Дзіравы чаравік». 

У 2019 годзе адбылося мноства выдатных падзей: міністру замежных спраў не спадабаўся бургер ад Цімаці, дэпутат парламента ўрачыста адкрыў парэнчы ў парку, супрацоўнікі ДАІ і МНС два гадзіны лавілі бегаць па Гродна курыцу...

Было яшчэ шмат выдатных гісторый, удзельнікамі якіх сталі беларускія дзяржслужачыя.

«Мы хочам годна ацаніць іх заслугі, таму аб'яўляем аб правядзенні першай у Беларусі антыпрэмій "Дзіравы чаравік!"» — паведамляюць арганізатары антыпрэміі.

Да 22 снежня ўключна на dyriavyjbashmak2019@gmail.com можна даслаць самыя дурныя, неабгрунтаваныя і бессэнсоўныя адказы, якія вы атрымлівалі з дзяржаўных органаў за 2019 год. Прыкладзеце ваш зварот, на які быў атрыманы гэты адказ.

Тры чыноўнікі — аўтары самых бессэнсоўных адказаў атрымаюць дзіравыя чаравікі.

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: