Праваабаронцы задалі кіраўніцтву Жодзінскага ІЧУ няёмкія пытанні

Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў ІЧУ Жодзінскага ГАУС УУС Мінскага аблвыканкама з пытаннямі аб тым, якія дадатковыя меры прынятыя для барацьбы з COVID-19 акрамя скасавання перадач для адміністрацыйна арыштаваных людзей.


Перадачы для адміністрацыйна арыштаваных перасталі прымаць 27 студзеня. Растлумачылі гэтае абмежаванне жаданнем паменшыць рызыкі, звязаныя з COVID-19.

Але ж праваабаронцы спыталі ў начальніка ІЧУ, якія іншыя меры былі прынятыя.

Прынамсі:

  • Ці выдаюцца сродкі індывідуальнай абароны (маскі, пальчаткі і т. д.) для людзей, якія знаходзяцца ў ІЧУ, а таксама супрацоўнікаў ІЧУ? Як часта яны мяняюцца?
  • Як часта праводзіцца дэзінфекцыя памяшканняў у ІЧУ, уключаючы месцы ўтрымання затрыманых і тых, хто адбывае адміністрацыйны арышт? Якія пры гэтым выкарыстоўваюцца сродкі? Ці з'яўляюцца яны бяспечнымі для людзей?
  • Якім чынам і як часта арганізуецца праветрыванне памяшканняў у ІЧУ, уключаючы камеры для затрыманых і тых, хто адбывае адміністрацыйны арышт?
  • Ці змянілася ў сувязі з COVID-19 меню харчавання затрыманых і якія адбываюць адміністрацыйны арышт, а таксама рэжым піцця?
  • Якім чынам арганізавана праверка людзей, якія паступаюць (затрыманых і накіраваных для адбывання адміністрацыйнага арышту), на прадмет наяўнасці інфекцыі COVID-19?
  • Якія меры прымаюцца ў дачыненні да затрыманых і тых, хто адбывае адміністрацыйны арышт, у выпадку выяўлення ў іх прыкмет інфекцыі COVID-19?

Таксама Беларускі Хельсінкскі камітэт звярнуўся ў пракуратуру з просьбай прыняць меры пракурорскага рэагавання для адмены прыпынення прыёму перадач у Жодзінскім ІЧУ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: