Праваабаронцы прааналізавалі структуру Салігорскага райвыканкаму на гендэрную роўнасць

Салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту прааналізавалі структуру Салігорскага раённага выканаўчага камітэту на адпаведнасць прынцыпу гендэрнай роўнасці і агучылі свае заўвагі і прапановы.



Прадстаўнікі БХК звяртаюць увагу, што не толькі пасаду кіраўніка раёну і гораду апошнія дзесяць год займаюць мужчыны, але і другія па значнасці ролі ў кіраванні Салігоршчынай у сваёй большасці адыгрывалі і адыгрываюць мужчыны. Пасаду намесніка старшыні Салігорскага райвыканкаму займае мужчына. Агулам на дадзены момант з пяці дзеючых намеснікаў старшыні толькі пасаду намесніка па эканоміцы займае жанчыне. Зрэшты, пасада упраўляючага справамі райвыканкама, у пэўным сэнсе блізкая па сваім узроўні да намесніка старшыні, таксама аддадзена жанчыне. З іншага боку, з 17 аддзелаў ды ўпраўленняў Салігорскага райвыканкаму 12 знаходзіцца ў падначаленні асобаў жаночага полу, што выглядае пэўным перакосам ужо ў іншы бок.

Салігорскія праваабаронца лічаць, што пэўны дысбаланс сведчыць пра існаванне ў салігорскай палітыка-адміністрацыйнай эліце гендэрнай асіметрыі ў выглядзе найбольш распаўсюджанай гендэрнай мадэлі “жанчына-выканаўца — мужчына-кіраўнік”.

Праваабаронцы Беларускага Хельсінкага Камітэту заклікаюць мясцовыя ўлады да большай гендэрнай збалансаванасці ў кадравай палітыцы, у тым ліку праз прыняцце адпаведных адміністрацыйных рашэнняў. Прадстаўнікі БХК рэкамендуюць правесці для работнікаў і кіраўнікоў выканкаму серыю адукацыйных семінараў на тэму гендэрнай роўнасці. Да таго ж праваабаронцы лічаць неабходным разгарнуць у Салігорскім раёне шырокамаштабную тлумачальную працу па гендэрнай роўнасці, найперш — сярод моладзі.

 
spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: