Праваабаронцы заклікаюць прадстаўнікоў ЕС наведаць Статкевіча

Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр «Вясна» 16 красавіка перадалі амбасадару, кіраўніку прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майры Мора тэрміновы зварот у сувязі з узмацніўшымся ціскам ў дачыненні да Мікалая Статкевіча.



Раней, 8 красавіка Цэнтр прававой трансфармацыі і Праваабарончы цэнтр «Вясна» адправілі на адрас Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь і адміністрацыі папраўчай калоніі №17 зварот па факце узмацніўшагася ціску на Мікалая Статкевіча з патрабаваннямі спыніць адміністрацыйны ціск, адмяніць незаконныя спагнання, дапусціць прадстаўніка Еўрапейскага саюза і прадстаўніка ААН У Рэспубліцы Беларусь для мэтаў праверкі ўмоў утрымання і праверкі фактаў ціску.

Праз тыдзень стала вядома, што Статкевіча чакае суд, па выніках якога, яго, як мяркуецца перавядуць з папраўчай калоніі ў турму, паведамляе сайт «Вясны».

У сувязі з гэтымі абставінамі, праваабаронцы перакананыя ў неабходнасці экстраных дзеянняў з боку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і Прадстаўніцтва ААН і настойліва просяць: «у тэрміновым парадку наведаць Мікалая Статкевіча для ўласнай ацэнкі ўмоў утрымання і праверкі інфармацыі пра факты ціску ў дачыненні да яго», а таксама «забяспечыць прысутнасць прадстаўніка Еўрапейскага Саюза і прадстаўніка ААН у Рэспубліцы Беларусь у судовым пасяджэнні ў дачыненні да Мікалая Статкевіча для мэт самастойнага маніторынгу судовага працэсу».

Нагадаем, Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты, асуджаны на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачванні ў арганізацыі «масавых беспарадкаў» у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны Мікалай Статкевіч не прызнаў. Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Мікалая Статкевіча вязнем сумлення.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: