Праваабарончы цэнтр «Вясна» аб правах чалавека ў снежні: сітуацыя пагоршылася

У штомесячнай справаздачы праваабаронцы цэнтру «Вясна» адзначылі шматлікія парушэнні правоў чалавека ў снежні 2019 года.
eap-csf.eu

eap-csf.eu

Праваабаронцы адзначаюць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Высновы штомесячнай справаздачы «Вясны» за снежань не абнадзейваюць:

  • на працягу месяца ў месцах пазбаўлення волі працягваў знаходзіцца палітвязень Міхаіл Жамчужны;
  • у снежні назіраўся значны рост рэпрэсій у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў, якія адбываліся ў перыяд правядзення парламенцкіх выбараў, а таксама ўдзельнікаў серыі мірных акцый пратэсту супраць падпісання пагаднення аб г.зв. «паглыбленай інтэграцыі» паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй. Усяго на працягу снежня да адміністрацыйнай адказнасці за мірны пратэст на грамадзян было накладзена не менш за 70 адміністрацыйных спагнанняў, 12 з іх былі падвергнуты адміністрацыйным арыштам тэрмінам ад 5 да 15 сутак; разгляд вялікай колькасці адміністрацыйных справаў нечакана быў адкладзены да 8 студзеня 2020 года.
  • варта адзначыць, што несанкцыянаваныя сходы ў падтрымку незалежнасці гвалтоўна міліцыяй не спыняліся, іх ўдзельнікі не затрымліваліся ні падчас саміх сходаў, ні непасрэдна пасля іх завяршэння;
  • на працягу месяца былі зафіксаваныя выпадкі пераследу незалежных журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, тэлеканалам «Белсат», у прыватнасці;
  • 17 снежня праваабаронцам стала вядома аб прывядзенні ў выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да жыхара Бабруйска Аляксандра Асіповіча. Пакараны смерцю не паспеў завяршыць абскарджанне вынесенага Магілёўскім абласным судом прысуду ў парадку нагляду ў Вярхоўным Судзе і падаць індывідуальны зварот у КПЧ ААН аб парушэнні Рэспублікай Беларусь яго правоў;
  • у цэлым, сітуацыя з правамі чалавека на працягу месяца заставалася нездавальняючай. Назіралася агульнае пагаршэнне сітуацыі ў параўнанні з папярэднімі перыядамі, што ў першую чаргу выявілася ў росце колькасці выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці ўдзельнікаў мірных сходаў.
Праваабаронцы адзначаюць шматлікія парушэнні правоў чалавека: палітычна матываваны пераслед, парушэнне свабоды асацыяцыяў, смяротнае пакаранне, парушэнне свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў, жорсткае абыходжанне са зняволенымі, пераслед журналістаў. Азнаёміцца са справаздачай цалкам можна на сайце «Вясны».

Паводле spring96.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: