Праваабарончы цэнтр «Вясна» трапіў у галасаванне прэміі Global Belarusian Solidarity Award

Прэмія заснавана адмыслова для асэнсавання 2020 года ў жыцці беларусаў.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» трапіў у галасаванне прэміі Global Belarusian Solidarity Award.

«Засноўваючы гэтую прэмію, мы ставілі сабе мэту адрэфлексаваць мінулы, абсалютна выключны для нашага грамадства год. Гэтая ўзнагарода магла б дастацца кожнаму, хто адкрыў у сабе ашаламляльную ўнутраную сілу для барацьбы з цемрай і хамствам», – адзначаюць арганізатары.

Усяго прадстаўлены 10 намінацый. Праваабарончы цэнтр «Вясна» трапіў у галасаванне ў намінацыі «Стварэнне немагчымага» — «для смелых ініцыятываў, якія мы нават не маглі сабе ўявіць яшчэ год таму, а цяпер гэта наша моц і надзея».

Уручэнне ўзнагарод чакаецца 27 сакавіка 2021 года.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: