«Праваахоўнікі будуць узмацняць працу з карупцыяй, бо бюджэтны пірог дзяржавы скарачаецца» (відэа)

Госці ток-шоу «Форум» абмяркоўваюць, ці ёсць у Беларусі сапраўдная барацьба з карупцыяй.

«Аляксандр Рыгоравіч ператварыў краіну ва ўнітарнае прадпрыемства «Беларусь». Кожны чыноўнік, які бярэ больш за норму, у каго ён бярэ? У Аляксандра Рыгоравіча. Карупцыя ва ўладзе — лаяльнасць у абмен на кармленне. Думаю, зараз мы будзем назіраць узмацненне працы праваахоўнікаў. Бо адна справа дзяліць пірог, калі ён рос, і зусім іншая праблема, калі агульны дзяржаўны бюджэтны пірог скарачаецца», — заявіў эксперт НІСЭПД Сяргей Нікалюк у эфіры ток-шоу «Форум».

Апошняе выданне праграмы прысвечанае карупцыі ў Беларусі. Колькі карупцыянераў і былых чыноўнікаў сядзяць у беларускіх ізалятарах? І як з дапамогай карупцыі дзяржава кіруе чыноўнікамі? Каб даведацца, глядзіце відэазапіс дыскусіі.

belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: