Правайдары будуць захоўваць звесткі, на якія сайты хадзілі карыстальнікі

Пачынаючы з 1 студзеня беларускія правайдары павінны захоўваць звесткі пра тое, якія сайты наведваюць карыстальнікі.



kakadu.club


Як паведамляе БЕЛТА, такая мера прадугледжаная пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі №6 ад 18 лютага 2015 года. Звесткі будуць захоўвацца на працягу аднаго года з часу наведвання сайта.

Пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаныя захоўваць наступную інфармацыю пра карыстальнікаў, у тым ліку фізічных асоб: нумар і дата заключэння дамовы на аказанне паслуг электрасувязі; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца); адрас карыстальніка або адрас ўстаноўкі канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала); дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) карыстальніка інтэрнэт-паслуг або яго канцавую абаненцкую прыладу (тэрмінал); МАС-адрас або ідэнтыфікацыйны нумар канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг сотавай рухомай электрасувязі; для абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі — рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу (яго назва, серыя, нумар, дата выдачы і найменне дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент).

У дачыненні да юрыдычных асоб будуць захоўвацца звесткі пра нумар і дату заключэння дамовы на аказанне паслуг электрасувязі; найменне (фірмовае найменне) юрыдычнай асобы, яго юрыдычны адрас; адрас устаноўкі канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг; дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) карыстальніка інтэрнэт-паслуг або яго канцавую абаненцкую прыладу (тэрмінал); МАС-адрас або ідэнтыфікацыйны нумар канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг сотавай рухомай электрасувязі.

Акрамя таго, будуць захоўвацца звесткі пра ўсе паслугі электрасувязі, актываваныя карыстальнікам інтэрнэт-паслуг, а таксама дата, час пачатку і заканчэння злучэнняў, унутраны і знешні IP-адрасы і парты канцавой абаненцкай прылады (тэрмінала), даменнае імя або IP-адрас і порт інтэрнэт-рэсурсу, які наведваў карыстальнік, аб'ём перададзеных і прынятых дадзеных.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: