Правакацыі і затрыманні: у Брэсце прайшла чарговая акцыя пратэсту

Паведамляецца аб адным затрыманым — гаворка ідзе пра мужчыну, які ішоў на пачатку калоны і нёс сцяг Брэста.
У нядзелю 3 траўня на плошчы Леніна ў Брэсце прайшло традыцыйнае кармленне галубоў у знак пратэста супраць акумулятарнага завода, які пабудаваны ў некалькіх кіламетрах ад горада. Паводле ацэнак праваабаронцаў, удзел у ім прынялі некалькі сотняў чалавек, большасць з іх было ў масках.

Адной з асноўных тэм, якія абмяркоўваліся на плошчы, стала знікненне актывістаў Дзмітрыя Андрасюка і Аляксандра Кабанава, якія раніцай павінны былі выйсці з ІЧУ Ленінскага РАУС пасля 15 сутак арышту, але гэтага не адбылося. Сувязі з імі на момант публікацыі не было.

Акрамя таго, на плошчы адбылася спроба правакацыі.

Пасля акцыі пратэсту на плошчы яе ўдзельнікі пайшлі па цэнтральных вуліцах Брэста да кінатэатра «Беларусь». Яны скандавалі лозунгі: «Не заводу АКБ», «Свабоду актывістам», «Чыноўнікаў на нары», «Генацыд не пройдзе», «Лукашэнка, сыходзь» і іншыя. Такія немаўклівыя шэсці праходзяць у Брэсце з 12 красавіка 2020 года.

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, адразу пасля акцыі пратэсту людзі ў цывільным затрымалі мужчыну, які падчас шэсця ішоў у пачатку калоны і нёс сцяг Брэста.

b-g.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: