Праваслаўны атэіст: У дні Раства адчуваецца непахіснасць вечных каштоўнасцяў

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў вернікаў, якія адзначаюць Божае Нараджэнне.



“На працягу тысячагоддзяў Божае Нараджэнне ёсць сведчаннем перамогі духоўнага пачатку, крыніцаю стварэння і натхнення, – зазначыў кіраўнік дзяржавы. – Гэта вялікае свята адорвае кожнага дзівосным прадугадваннем новага і цудоўнага, аб’ядноўвае людзей у высокіх задумах і памкненнях”.


Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтыя дні “асабліва ярка адчуваецца значнасць і непахіснасць вечных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове чалавечага шчасця”, а Божае Нараджэнне – гэта “сямейнае свята, напоўненае цеплынёю дамашняга ачага і любоўю родных, дабром, радасцю і надзеяй”.


“Няхай жыватворнае святло Божага Нараджэння азарае вашыя дамы, дапамагае быць больш уважлівым адзін да аднаго, цаніць жыццё ва ўсіх яго праявах. І няхай мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі”, – гаворыцца ў віншаванні кіраўніка краіны.

Белсат ТВ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: