Праваслаўныя ў Беларусі святкуюць Раство Хрыстова

​Сёння, 7 студзеня, праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстова. Набажэнствы адбыліся ў храмах па ўсёй Беларусі.

Фота: TUT.BY

Большасць беларусаў — праваслаўныя, нагадвае TUT.BY. Паводле звестак шматлікіх даследаванняў, якія праводзіліся ў 2000–2010 гадах, праваслаўных у нас 50–65% насельніцтва, каталікоў — 7–9%, 0,5–0,7% — пратэстантаў, 0,2% насельніцтва — іудзеі, а 0,2% насельніцтва — мусульмане.

 

Фота: TUT.BY 

Паводле юліянскага календару Раство — з 6 на 7 студзеня, — акрамя рускай, адзначаюць таксама Сербская, Іерусалімская, Грузінская і Польская праваслаўныя цэрквы, афонскія манастыры, некаторыя пратэстанты і каталікі ўсходняга абраду. Урачыстае набажэнства праходзіць і на месцы нараджэння Ісуса Хрыста ў Віфліеме.

Пры гэтым астатнія памесныя праваслаўныя цэрквы святкуюць Раство — як і каталікі, — з 24 на 25 снежня. Яны карыстаюцца Новаюліянскім календаром, які супадае з каталіцкім Грыгарыянскім.

 

Фота: TUT.BY 

Сёлета ўпершыню з пасланнем з нагоды Божага Нараджэння да беларусаў звярнуўся новы кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін.

Ён адзначыў, што чалавецтва ў мінулым годзе прайшло нялёгкі шлях: «Пандэмія раней невядомай хваробы і звязаныя з ёй абмежаванні і пагрозы; напружанасць у шэрагу краін і рэгіёнаў свету; страта аднадумства і адзінства зносін сярод Памесных Праваслаўных Цэркваў, нарэшце, якое ўзнікла на палітычнай глебе падзел у нашым грамадстве — усё гэта пазбаўляе людзей пачуццяў бяспекі, стабільнасці і спакою, якія ўжо сталі звыклымі і звычайнымі для нас».

Аднак Веніямін заклікаў хрысціян не засмучацца: «Што б ні адбывалася — “святло ў цемры свеціць, і цемра яго не можа асягнуць"».

 

Фота: TUT.BY

Паводле tut.by


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: