Праваслаўныя адзначаюць Радаўніцу

На дзявяты дзень пасля Вялікадня праваслаўныя вернікі адзначаюць Радаўніцу, памінаюць памерлых родных і блізкіх.



Радаўніца (яе называюць таксама Радуніцай, Радаўніцкімі Дзядамі) — дзень памінання памерлых ва ўсходніх славянаў. У старажытныя паганскія часы на Радаўніцу ладзілі трапезы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў.

З прыходам хрысціянства гэты язычніцкі звычай не знік і паступова праваслаўная царква ўключыла яго ў свой культ.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўсёды ў аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. Адметна, што праваслаўная царква не ўхваляе звычай памінальнай трапезы, у тым ліку калі вялікоднае яйка пакідаюць “для спачылых”. З пункту гледжання царквы, памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаенні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

Фота: ByMedia.net

Паводле Еўрарадыё

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: