«Правасуддзе без забойства». Якім будзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання

Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Лозунг сёмага Тыдня — «Правасуддзе без забойства».
Кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» прапануе наступную афішу мерапрыемстваў.

5 кастрычніка

Мінск. Фестываль «Рок за жыццё». У гэтым годзе ў падтрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне выступяць знакамітыя беларускія гурты: Nizkiz, Крама, РСП, Re1ikt і Luty Sakavik.

Фестываль адбудзецца ў мінскім клубе RE:PUBLIC па адрасе: вул. Прытыцкага, 62 (ст. м. «Кунцаўшчына»). Пачатак у 18:00.

6 кастрычніка

Магілёў. Фестываль «Рок за жыццё». Музыкі (Петля Пристрастия, РСП, Re1ikt, Luty Sakavik) выступяць у мясцовым клубе «Cuba» па адрасе: вул. Першамайская, 29. Пачатак у 18.00.

Мінск. Прагляд легендарнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кяслеўскага «Кароткі фільм пра забойства». Фільм суправаджаецца беларускамоўнымі тытрамі. Прагляд адбудзецца на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» (вул. Ложынская, 16-404). Пачатак у 18:00.

7 кастрычніка

Мінск. Размова пра смяротнае пакаранне ў Клубе ангельскай мовы пра Правы чалавека. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» (вул. Ложынская, 16-404). Пачатак у 19:00.

8 кастрычніка

Мінск. Ларп з Жывой Бібліятэкай на тэму «Смяротнае пакаранне ў Беларусі». Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы «Тэрыторыя правоў» (вул. Ложынская, 16-404). У ларпе прымуць удзел эксперт_кі кампаніі супраць смяротнага пакарння ў Беларусі, якія дапамогуць перад гульнёй паглыбіцца ў кантэкст адпраўлення смяротных прысудаў.

Удзел бясплатны, але трэба зарэгістравацца ТУТ. Пачатак у 18:00.

9 кастрычніка

Мінск.

— Івэнт Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў/Belarusian Students' Association з удзелам эксперта камапаніі супраць смяротнага пакарння Валянціна Стэфановіча на «Prastora ZBS».

— Лiтаратурная вечарына «Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура» з пісьменнікамі-падпісантамі Петыцыі супраць смяротнага пакарання. Мерапрыемства адбудзецца у Беларускім ПЭН-цэнтры па адрасе: вул. Залатая горка, 2-101. Пачатак у 19:00.

Маладзёвыя Дэбаты «ДысКУТ», HIDE (вул. Кастрычніцкая, 19/4).

Гродна. Прагляд дакументальнага фільма з Watch Docs Belarus «Курумім». Пасля прагляду будзе абмеркаванне фільма з каардынатарам кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэем Палудам. Адрас: «Цэнтр гарадскога жыцця» (вул. Кірава, 3). Уваход вольны. Пачатак у 18.30.

10 кастрычніка

Мінск. Паказ дакументальнага фільма «Свободные люди» ад Амбасады Швейцарскай Канфедэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь у кінатэатры Піянер па адрасе: вул. Энгельса, 20 (ст. м. Кастрычніцкая/Купалаўская). Пачатак у 18:30.

Фільм на ангельскай мове з рускімі субтытрамі. Уваход вольны, выдача квіткоў будзе адбывацца за 1 гадзіну да пачатку сеанса.


Апроч усяго, плануецца раздача ў Мінску і рэгіёнах спецыяльнага выпуску газеты «Народная Воля» пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

*Праграма можа мець змены і ўдакладненні.

Сачыце за афішамі асобных мерапрыемстваў на сайце spring96.org, у сацыяльных сетках: facebook, twitter, ВКонтакте.

ПЦ «Вясна» і актывісты кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» прапануюць у гэтыя дні ўсім жадаючым прыняць удзел у Тыдні супраць смяротнага пакарання, праводзіць уласныя мерапрыемствы. Далучайцеся да Тыдня ў сацыяльных сетках праз выкарыстанне хэштэгаў #DeathPenalty #AbolitionNow #Belarus #We4Life2019.

Нагадаем, першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр «Вясна» правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. На жаль, Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!