Праз беларуска-расійскія вучэнні? Знак вайсковага палігона «Брестский» наблізілі на два кіламетры да горада

Таксама пашырылі галоўны ўезд, прычым дзеля гэтага павалілі дзясяткі дрэваў лесе, у якім палігон знаходзіцца.


Магчыма, гэта звязана з большай інтэнсіўнасцю вучэнняў і манёўраў апошніх гадоў, якія беларускія вайскоўцы праводзяць супольна з расійскімі групоўкамі рознага роду.

Галоўны ўезд і новае месца ўстаноўкі знака знаходзяцца на шашы Р94 «Брэст — мяжа з Польшчай — з’езд да мяжы з Украінай». Металічная канструкцыя знака вышынёй каля 10 метраў і вагой каля тоны была вывернутая з зямлі і адвезеная да новага месца. Уздоўж шашы былі абноўленыя і выстаўленыя на больш бачнае месца таблічкі, якія забараняюць уваход у зону абстрэлу. Такая шыльда з’явілася і з боку горада.

Дарогу да садовага таварыства перакрылі рвом і насыпам. Відавочна, заезд магчымы толькі з боку шашы на пасёлак Мухавец і Маларыту. Хоць часта ўладальнікі надзелаў паркуюць свае аўто ў лесе і ідуць туды пешу.

Вакол вайсковага палігона дзясяткі садова-агародных таварыстваў. Да Брэста лічаныя кіламетры. Раней казалі «Вайсковы палігон», і мелася на ўвазе «чацвёрты кіламетр шашы», цяпер гэта будзе другі. Частыя вучэнні, артылерыйская кананада і прыземныя палёты авіятэхнікі адбываюцца фактычна навідавоку гараджан. Таму любыя змены ў карыстанні палігонам займаюць увагу берасцейцаў, турбуюць іх.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: