Праз пакаянне — да сваіх каранёў

Менавіта праз пакаянне — добраахвотнае прызнанне ў зробленай правіннасці ці памылцы чалавек прыходзіць да сваіх каранёў – адданасці роднай мове, гісторыі, культуры і традыцыйным каштоўнасцям. Пра гэта падчас прэзентацыі ў горадзе Глыбокае (Віцебская вобласць) кніжкі «НКВД забіваў у Курапатах...» заявіў пробашч Глыбоцкага касцёлу святой Тройцы, ксёндз Мікалай.
Разам з тым, паводле яго, толькі меншая частка ягонага вялікага прыходу з чатырох тысяч чалавек штогод прыходзяць ва ўрочышча Барок да мемарыялу ахвярам гітлераўскага таталітарызму, дзе ляжаць парэшткі больш за 27 тысяч савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных II сусветнай вайны.

Мемарыял ахвярам нацызму Барок

Мемарыял ахвярам нацызму Барок

Сам лагер ваеннапалонных месціўся на паўднёвым беразе возера Падлазнае каля Беразвецкага кляштара базыльянаў – архітэктурнага помніку позняга віленскага барока 1643-1766 гадоў. Комплекс уключаў касцёл з зімовай капліцай, жылымі і гаспадарчымі карпусамі і садам, абнесенымі мураванай агароджай з брамай, а таксама школку. Пасля скасавання Брэсцкай царкоўнай уніі (1839) кляштар быў перададзены праваслаўнаму мужчынскаму манастыру. У 1930-я гады тут размяшчаўся Польскі корпус аховы памежжа, з 1939 году – астрог. Пра былую царкву, разбураную ў паваенныя гады, нагадвае мемарыяльны крыж.

Што засталося ад Беразавецкага кляштара базыльянў 

Што засталося ад Беразавецкага кляштара базыльянў 

Апроч таго, у розных месцах горада пахаваныя парэшткі каля 10 тысяч ахвяраў Халакосту.

На меркаванне мясцовых краязнаўцаў, у двары комплексу каля бюста заснавальніку ВЧК-ОГПУ Феліксу Дзяржынскаму ляжаць парэшткі ахвяраў чырвонага тэрору. Шмат вязняў Беразвецкага астрогу былі забітыя энкавэдыстамі каля вёскі Тэклінова (Мікалаева) Шумілінскага раёну Віцебскай вобласці 26 чэрвеня 1941 году пры адыходзе Чырвонай Арміі на ўсход на пачатку германа-савецкай вайны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: