Праз палітычны арышт дзяржава пазбавіла актывіста часткі дапамогі

Дзяржава спагнала з гарадскога каардынатара Руху «За Свабоду» ў Пінску Алеся Рамановіча палову месячнай дапамогі, якую ён атрымлівае за дагляд за цяжка хворым братам, праз арышт за акцыю.
Алесь Рамановіч, svaboda.org

Алесь Рамановіч, svaboda.org

У красавіку суд даў каардынатару Руху «За Свабоду» ў Пінску Алесю Рамановічу 15 сутак за ўдзел у акцыі 26 сакавіка і штраф 40 базавых. Суддзя вынес рашэнне пра арышт, нягледзячы на тое, што актывіст Руху апякуецца над братам-інвалідам першай групы.

«Мяне выклікалі і паведамілі, што атрымалі паперы, пра тое, што я 15 сутак не даглядаў за братам, таму запатрабавалі вярнуць палову 96 рублёў», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Рамановіч.

Ён плануе аддаць тую суму, якую ад яго патрабуе дзяржава.

«Арышт Рамановіча быў незаконным, суддзя не прыняў да ўвагі, што ён даглядае хворага брата, — пракаментаваў сітуацыю старшыня Руху „За Свабоду“ Юрый Губарэвіч. — Пасля гэтага дзяржава яшчэ і спагнала з яго грошы за тое, што не даглядаў за сваяком».

pyx.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: